Сіноптыкі: 9 чэрвеня — да +32, магчымыя навальніцы

09.06.2020 / 07:39

9 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, на заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-ўсходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём + 26..+32°C, на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей +23..+25°C.

У Мінску: пераменная воблачнасць. Месцамі па горадзе магчымы кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра раніцай +20..+22°C, днём +27..+29°C, увечары +24..+26°C.

Nashaniva.com