Прызначаны новы начальнік Дэпартамента аховы МУС

09.06.2020 / 18:39

Начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны палкоўнік міліцыі Аляксандр Шэпелеў. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 9 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Раней Аляксандр Шэпелеў працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.