У офіс страхавой кампаніі «Кентаўр» прыйшлі з ператрусам

11.06.2020 / 12:39

yandex.by

У офісе страхавой кампаніі «Кентаўр» на праспекце Незалежнасці сёння прайшлі ператрусы. Пра гэта Tut.by паведаміў чытач. У кампаніі пацвердзілі гэтую інфармацыю, але падрабязнасці пакуль невядомыя.

Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. У галаўным офісе кампаніі пацвердзілі, што ператрус ідзе проста цяпер. Пагаварыць з кіраўніцтвам не атрымалася, бо «яно занята». Атрымаць афіцыйны каментар пакуль таксама не ўдалося.