Расія ў трэцім квартале паставіць у Беларусь 5,75 мільёна тон нафты

18.06.2020 / 16:54

Канцэрн «Белнафтахім» узгадніў з Мінэнерга Расіі пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у III квартале па нафтаправодзе «Дружба» аб'ёмам 5,75 млн тон, паведаміў журналістам прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка, піша Interfax.by.

«З Мінэнерга Расіі на III квартал 2020 года вызначаны графік паставак нафты па магістральных нафтаправодах на беларускія НПЗ у аб'ёме 5,75 млн. тон — па 2,875 млн. тон на кожны НПЗ», — сказаў Цішчанка.

Nashaniva.com