Эдуард Бабарыка — у СІЗА КДБ

18.06.2020 / 19:56

Аляксандра Зверава, дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, паведаміла, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Фота Надзеі Бужан.

«Толькі што са мной звязаўся дзяжурны хтосьці [з ДФР КДК] і паведаміў, што Эдзік знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць па артыкуле «ўхіленне ад выплаты падаткаў», — распавяла дзяўчына ў фэйсбуку.

Nashaniva.com