Лукашэнка адразу пасля парада паляцеў з Масквы ў Мінск

24.06.2020 / 16:06

© Аляксей Нікольскі/прэс-служба прэзідэнта РФ/ТАСС

Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння парада ў гонар 75-годдзя Перамогі адразу адправіўся ў Мінск. Пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на беларускае пасольства ў Маскве.

«Пацвярджаем, што ўжо вылецеў у Мінск», — адзначыў суразмоўца агенцтва, адказваючы на пытанне.

Лукашэнка прысутнічаў на парадзе разам з сынамі. У Маскву ён прыляцеў напярэдадні вечарам.

Да пачатку самога шэсця Лукашэнка абмяняўся кароткімі рэплікамі з прысутнымі, якія выгукнулі словы падзякі замежным лідарам за прысутнасць на парадзе. «У сталіцу радзімы прыехалі! Пераможам, выстаім, не хварэйце!» — сказаў ён.