«Мінскводаканал»: З ачышчальнай станцыі ў сетку паступае вада без пабочных пахаў

24.06.2020 / 20:39

З ачышчальнай станцыі ў сетку паступае вада без старонніх пахаў, але патрэбны нейкі час, каб яна выцесніла ваду з пахам. Пра гэта паведамляе дырэктар «Мінскводаканала» Алег Аўруцін.

— Жыхары раёнаў, якія сутыкнуліся з праблемай першымі, адзначаюць, што вада ўжо пахне не так рэзка. Мы працягваем працаваць над ліквідацыяй праблемы і маніторым сітуацыю, — адзначыў Аўруцін.

Nashaniva.com