Ціханоўская падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю 

30.06.2020 / 22:40

Святлана Ціханоўская падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта TUT.BY паведаміла сама Святлана.

Фота Ірыны Арахоўскай

Ціханоўская падала дакументы 30 чэрвеня. Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю ўжо падалі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Валерый Цапкала, штаб Віктара Бабарыкі і Сяргей Чэрачань.

У Ціханоўскай, паводле звестак ЦВК, 104 757 подпісаў.