У інтэрнэце распачалі флэшмоб «Беларускі строй» ВІДЭА 

22.07.2020 / 07:48

Флэшмоб «Беларускі строй» запусцілі ініцыятывы Tradycyja і «Традыцыйны строй». Ініцыятыву ўжо падтрымалі беларусы замежжа з Германіі, ЗША і Расіі, піша tut.by.

— Беларускі строй — гэта наша ідэнтычнасць, наша сувязь з продкамі і з народам, нават калі мы далёка адно ад аднаго, гэта дапамагае адчуць еднасць і сваю самасць, падтрымаць сваіх, — распавяла ініцыятар флэшмобу Воля Франко, беларуска з Бразіліі.

Nashaniva.com