У Смалявіцкім раёне паўтарагадовы хлопчык збег ад мамы на чыгунку

23.07.2020 / 15:16

Малога заўважылі неабыякавыя людзі, ён гуляў каля чыгуначнага прыпынку «Зарэчнае», паведамляе абласная міліцыя.

Малы быў у споднім і шкарпэтках. Пакватэрны абыход бліжэйшых дамоў дапамог высветліць маму. Прычым яна ўжо шукала сына.

Высветлілася, што жанчына правяла мужа на працу, зачыніла ўваходныя дзверы на адзін замок і заснула разам з сынам. А хлопчык прачнуўся, адамкнуў дзверы і пайшоў на вуліцу.

У выніку дайшоў да чыгуначнай станцыі, дзе яго і пабачылі.