Анархіста Змітра Паліенку адпусцілі пасля 15 сутак

25.07.2020 / 12:28

Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка выйшаў на волю пасля 15 сутак зняволення.

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка.

Паліенку асудзілі за «заклік да флэшмобу» — ён прапаноўваў грукаць у рондалі.

Разам з тым у дачыненні актывіста па-ранейшаму заведзеная справа за абразу супрацоўніка міліцыі.

Паліенка і цяпер адбывае пакаранне па крымінальнай справе. 25 кастрычніка 2019 года суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і прысудзіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

БЮ