Мінздароўя: за суткі — 156 новых выпадкаў каранавіруса

25.07.2020 / 13:49

Фота Надзеі Бужан. 

У Беларусі на 25 ліпеня выздаравела і выпісана 60 тысяч 092 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў у краіне — 67 тысяч 2 чалавекі, гэта значыць у бальніцах застаецца 6910 хворых. Усяго праведзена 1 млн 241 тысяча 624 тэсты.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 530 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй (+6 смяротных выпадкаў за суткі).

Nashaniva.com