Зяленскі патэлефанаваў Пуціну

26.07.2020 / 18:41

РБК — Украіна

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары дзяржаў абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых «нармандскай чацвёркай» у Парыжы, паведамляе РБК — Украіна.

Падчас размовы Зяленскі падняў пытанне бяспекі на Данбасе. Пуцін падтрымаў дасягненне дамоўленасці аб усёабдымным спыненні агню, якое павінна пачацца ў 00:01 панядзелка, 27 ліпеня.

«Лідары пагадзіліся з неабходнасцю тэрміновай рэалізацыі дадатковых мер па падтрымцы рэжыму спынення агню на Данбасе», - распавялі ў прэс-службе.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі закон аб асаблівым статусе Данбаса, які знаходзіцца на разглядзе ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы, а таксама закон аб дэцэнтралізацыі, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны. Аб чым размаўлялі менавіта, не ўдакладняюць.

Nashaniva.com