Стралялі ў аднаго з кіраўнікоў брэсцкай ДАІ

удакладнена

27.07.2020 / 11:51

Раніцай 27 ліпеня невядомы мужчына страляў у начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Юрыя Шыкунца.

У першаснай версіі матэрыяла паведамлялася пра начальніка брэсцкай ДАІ Валерыя Аляшчэню. Прыносім яму прабачэнні за недакладнасць.

Інцыдэнт адбыўся проста ў кабінеце. 70-гадовы жыхар Брэсцкага раёна, які прыйшоў на прыём, дастаў самаробную прыладу, накіраваў яе ў бок работніка ДАІ і зрабіў некалькі стрэлаў.

Nashaniva.com