Святлана Ціханоўская запатрабавала выступіць у парламенце 3 жніўня — як і Лукашэнка

28.07.2020 / 14:42

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

«Выбарчы кодэкс — найважнейшы дакумент. Згодна з артыкулам 74, усе кандыдаты ў прэзідэнты з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і іншых сходах, нарадах. У тым ліку, па дзяржаўным тэлебачанні.

Таму сёння, 28 ліпеня, Святлана Ціханоўская накіравала свой зварот з просьбай выступіць на пасяджэнні пазачарговай сесіі Нацыянальнага сходу. На той жа сесіі, дзе 3 жніўня, перад пачаткам датэрміновага галасавання, са сваім пасланнем будзе выступаць Лукашэнка», — звяртае ўвагу штаб Бабарыкі.

«Ён таксама знаходзіцца ў статусе кандыдата, а згодна з артыкулам 73, усе кандыдаты ў прэзідэнты валодаюць роўнымі правамі і нясуць роўныя абавязкі. Мы выказваем сваё меркаванне, з якім трэба лічыцца. Разам — пераможам», — гаворыцца ў паведамленні.