«А вы ў курсе, што мы з Расіі?» — «А вы ў курсе, што вы ў Беларусі?» На БТ распавялі пра затрыманні баевікоў

30.07.2020 / 21:51

Беларускае тэлебачанне выпусціла сюжэт з падрабязнасцямі затрымання «баевікоў з ПВК Вагнера». Спойлер — сенсацый не было, піша Tut.by.

Беларусь-1

— Што адразу кінулася ў вочы — у такой стрэсавай сітуацыі ўсе яны паводзяць сябе спакойна і дысцыплінавана, на пытанні адказваюць па-армейску выразна. Такі алімпійскі спакой гаворыць толькі пра адно: гэтыя людзі прафесіяналы, і гатовыя да любога развіцця падзей — гаворыцца ў сюжэце.

Прыводзіцца дыялог падчас затрымання.

— А вы ў курсе, што мы з Расіі? — пытаецца адзін з затрыманых.

— А вы ў курсе, што знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі? — парыруе адзін з байцоў аддзялення «А» КДБ Беларусі.