У Таронта зладзілі акцыю салідарнасці з Беларуссю

09.08.2020 / 07:39

8 жніўня Згуртаванне беларусаў Канады у Таронта зладзіла акцыю салідарнасці з беларусамі. На яе прыйшлі больш за 100 чалавек.

ЗБК

Гэта пятая акцыя ў Таронта з чэрвеня. На акцыі падпісалі зварот да ўрада Канады з патрабаваннем прыняць санкцыі ў дачыненні да чыноўнікаў рэжыма Лукашэнкі, хто парушае правы чалавека і выбарчыя законы. А таксама патрабаванне, каб Канада, як чалец G7 заклікала іншых удзельнікаў G7 уплываць на рэжым, спыніць справы па палітычных пераследах і вызваліць палітвязняў.

Вера Еўдакімчык