Каля гомельскага ізалятара затрымалі сваякоў затрыманых 9 жніўня

10.08.2020 / 19:03

Сваякі затрыманых учора ў цэнтры Гомля жыхароў 10 жніўня прыйшлі да гарадзкога ізалятара часовага ўтрыманьня, каб даведацца інфармацыю пра іх, перадае карэспандэнт Свабоды.

Яны стаялі невялікімі купкамі і размаўлялі, калі да пад’ехалі невядомыя людзі ў спартовай вопратцы на двух аўтамабілях. Сказалі, што неабходна праверыць дакумэнты — і зьвезьлі ў невядомым кірунку каля пяці чалавек.

У Гомлі падчас стыхійнага пратэсту ўвечары 9 жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі 30 чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды.