Інтэрвал руху цягнікоў у метро скараціўся

24.08.2020 / 09:30

З панядзелка сталічны метрапалітэн перайшоў на зімовы рэжым працы: інтэрвал руху ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік на абедзвюх лініях складзе 2 хвіліны.

Цягнікі першай і другой ліній па буднях з 7:00 да 9:00 і з 17:00 да 19:00 будуць прытрымлівацца інтэрвалу 2 хвіліны.

Па пятніцах такі інтэрвал будзе з 16:00 да 18:30.

Nashaniva.com