Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаранілі ўезд у краіны Балтыі
31.08.2020 / 14:43
Лукашэнку і яшчэ 29 беларускім афіцыйным асобам забаранілі ўезд у Латвію, Літву і Эстонію, паведамляе delfi.lv са спасылкай на міністра замежных спраў Эдгарса Рынкевічса.
У спіс непажаданых асоб у спіс уключаныя наступныя службовыя асобы:
Аляксандр Лукашэнка;
яго памочнік па нацыянальнай бяспецы, першы віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка;
кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка;
ягоныя намеснікі Максім Рыжанкоў; Вольга Чупрыс; Дзмітрый Круты; намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Генадзь Богдан;
кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына;
Вадзім Іпатаў — намеснік старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі;
Алена Дмухайла, сакратар ЦВК Беларусі;
Святлана Кацуба, член ЦВК, загадчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта;
Ігар Плышэўскі, член ЦВК, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама;
Алег Сліжэўскі, член ЦВК, міністр юстыцыі Беларусі;
Ірына Целікавец, член ЦВК, начальнік упраўлення натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Беларусі;
кіраўнік КДБ Валерый Вaкульчык;
кіраўнік КДК Іван Церцель;
кіраўнік СК Іван Наскевіч;
гепракурор Аляксандр Канюк;
кіраўнік МУС Юрый Караеў;
Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі;
Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі;
Сяргей Хаменка, намеснік міністра ўнутраных спраў;
Юрый Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў;
Раман Мельнік, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС;
Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;
Алег Шаблыка, намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС-начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння;
Андрэй Раўкоў, дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі;
Аляксей Волкаў, намеснік старшыні СК;
Сяргей Аземша, намеснік старшыні СК;
Андрэй Смаль, намеснік старшыні СК.