У Гомелі затрымалі члена Каардынацыйнай рады Васіля Палякова

31.08.2020 / 16:39

31 жніўня ў Гомелі затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Васіля Палякова, піша Радыё Свабода.

Васіль Палякоў быў у судзе Цэнтральнага раёна Гомля, даведваўся пра лёс затрыманых 30 жніўня. Выйшаў з суда і быў затрыманы міліцыяй. Дзе ён цяпер — невядома.

Удзень 31 жніўня ў Менску супрацоўнікі ДФР таксама затрымалі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву.