Тадэвуш Кандрусевіч прыехаў у Літву

13.09.2020 / 17:33

Фота Надзеі Бужан

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якога 31 жніўня не пусцілі ў Беларусь, пасля чаго ён знаходзіўся ў Польшчы, прыехаў у Літву. Пра гэта паведамляюць літоўскія СМІ, піша Tut.by.

Мітрапаліта запрасілі прамовіць казань на нядзельнай імшы ў касцёле ў населеным пункце Шылува. Аб далейшых планах Тадэвуша Кандрусевіча, дзе ён мае намер знаходзіцца, не паведамляецца.

Nashaniva.com