Перад паездкай у Літву з 15 верасня трэба запаўняць электронную анкету

14.09.2020 / 08:53

З 15 верасня перад паездкай у Літву пасажыр павінен самастойна запоўніць электронную анкету Нацыянальнага цэнтра грамадскага здароўя Літвы і атрымаць QR-код, піша Мінсктранс.

Са згаданай даты пасадка пасажыраў у аўтобусы, якія ідуць у населеныя пункты Літвы, будзе ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці QR-кода.

Спасылкі для запаўнення электроннай анкеты: на рускай мове, на англійскай, на літоўскай.

Мінсктранс 10 верасня аднавіў штодзённае выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск — Вільня.

Nashaniva.com