У Мазыры 27-гадовы рабочы атрымаў апёкі ад успышкі газаў

04.10.2020 / 09:35

Здарэнне адбылося днём 3 кастрычніка, паведамляе МНС.

Машыніст помпавых установак атрымаў у выніку ўспышкі без наступнага гарэння назапашаных газаў вугляроду-вадароду.

Абсталяванне і канструкцыі будынка не пашкоджаныя, тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Прычына ўспышкі высвятляецца.