У цэнтры Мінска не працуе некалькі гандлёвых цэнтраў

04.10.2020 / 12:21

Традыцыйна ў нядзелю, дзень масавых акцый, буйныя гандлёвыя цэнтры бяруць выходны.

Не працуе гандлёвы дом «На Нямізе», «Галерэя Мінск» адкрыецца толькі пасля 16:00.

«Сталіца» і «Карона Замак» таксама не працуюць, хоць паведамленні няма ні на сайце молаў, ні ў сацсетках.

Паведамляецца, што KFC і Burger King на Нямізе таксама сёння ўзялі выходны.

Nashaniva.com