Шанаваную выкладчыцу з Гомеля вывезлі з ізалятара, каб не сустрэлі калегі і сябры

05.10.2020 / 16:38

Пасля 8-дзённага арышту выйшла на свабоду выкладчыца Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Наталля Суслава. Яе затрымалі 27 верасня на акцыі пратэсту ў Гомелі. Суддзя Яўген Шаршнеў пакараў выкладчыцу арыштам, піша Свабода.

Ля ІЧУ 5 кастрычніка Наталлю Суславу чакалі былыя студэнты, выкладчыкі і сябры. Але супрацоўнікі міліцыі таемна вывезлі выкладчыцу. Цяпер яна дома.

«Адна з самых яркіх выкладчыц». Падчас жорсткага разгону акцыі ў Гомелі затрымалі кандыдата філалагічных навук