У Бішкеку пратэстуюць супраць вынікаў выбараў у парламент. Пратэстоўцаў разганяюць слезацечным газам і вадамётамі ВІДЭА

05.10.2020 / 19:01

У цэнтры сталіцы Кыргызстана Бішкеку сілавікі пачалі разганяць пратэстоўцаў супраць абвешчаных вынікаў выбараў у парламент, паведамляе 24.kg.

Супраць пратэстоўцаў ужылі святлошумавыя гранаты і вадамёты. Сілавікі са шчытамі і дубінкамі таксама выкарыстоўваюць слезацечны газ.

Да гэтага людзі на плошчы спрабавалі штурмаваць агароджу «Белага дома», дзе знаходзяцца парламент і рэзідэнцыя прэзідэнта, і перакрыць адну з галоўных магістраляў горада.

Таксама паведамлялася аб стральбе на тэрыторыі «Белага дома».

У пратэсце ўдзельнічаюць прадстаўнікі апазіцыйных партый і іх прыхільнікі, нязгодныя з папярэднімі вынікамі выбараў. Яны патрабуюць адмяніць вынікі галасавання.

4 кастрычніка ў Кыргызстане прайшлі выбары ў аднапалатны парламент. Папярэдне, у парламент праходзяць чатыры партыі, якія пераадолелі бар'ер у 7%, большасць галасоў атрымалі Бірымдык (праўладная) і Мекенім Кыргызстан. Ключавыя апазіцыйныя партыі, Ата-Мекен і Рэспубліка, не пераадолелі прахадны бар'ер. Усяго ў выбарах удзельнічалі 16 партый, з 12 тых, хто прайграў, на пратэст выйшлі прадстаўнікі 11.

Как это было https://t.co/tgIFwohtqD pic.twitter.com/ND6am9RaAT

— Kloop (@kloopnews) October 5, 2020

Nashaniva.com