ЦВК Кыргызстана прызнаў вынікі парламенцкіх выбараў несапраўднымі

06.10.2020 / 11:34

ЦВК Кыргызстана прыняла рашэнне прызнаць вынікі выбараў дэпутатаў Жагорку Кенеша (парламента), якія прайшлі 4 кастрычніка, несапраўднымі. Інфармацыю пацвердзіла член Цэнтрвыбаркама Гульнара Джурабаева, піша 24.kg.

Паводле яе слоў, абмяркоўвалася таксама пытанне аб самароспуску. «Я лічу, што гэтай выбарчай кампаніяй мы дыскрэдытавалі сябе, і таму самым лепшым і правільным у гэтым выпадку будзе рашэнне аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў», — сказала Гульнара Джурабаева.

Nashaniva.com