У Вілейцы пасля баскетбольнага матча ў падтрымку Алены Леўчанка затрымалі мужчыну

07.10.2020 / 22:01

Андрэй Кудзік.

Сёння, 7 кастрычніка, у Вілейцы прайшоў матч салідарнасці з затрыманай беларускай баскетбалісткай Аленай Леўчанка. Пасля гульні затрымалі аднаго чалавека, піша Рэгіянальная газета.

Па словах відавочцаў, каля спартыўнай пляцоўкі знаходзіўся бус з супрацоўнікамі сілавых структур. Меркавана, гэта былі амапаўцы. Таксама дзяжурылі каля 10 міліцыянераў у форме.

Пасля гульні затрымалі вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка. Заўтра ў вілейскім судзе па справе Кудзіка пройдзе пасяджэнне.