МУС: Учора на пратэсных акцыях былі затрыманыя 186 чалавек

13.10.2020 / 15:21

Фота Дар'і Буракінай

Пра гэта паведаміла ТАСС у аўторак прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

«За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, здзяйсненне іншых правапарушэнняў затрымана 186 грамадзян», — адзначыла афіцыйны прадстаўнік МУС краіны.