Адмін «Рэальнай Беларусі» Арцём Шапараў з'ехаў з краіны

13.10.2020 / 15:55

«Моцныя навіны»

Вядомы YouTube-блогер і адміністратар папулярнага тэлеграм-канала «Рэальная Беларусь» Арцём Шапараў пакінуў краіну, пішуць «Моцныя навіны».

Па словах Шапарава, у Беларусі яму пагражала «крыміналка» нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў. Тыдзень таму блогер разам з сям'ёй пакінуў краіну.