Аліеў гатовы да перамір'я па Карабаху, калі Ерэван заявіць аб прыхільнасці базавым прынцыпам

25.10.2020 / 10:34

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў пра гатоўнасць да дасягнення новага пагаднення аб перамір'і ў Карабаху, аднак Арменія павінна пацвердзіць прыхільнасць базавым прынцыпам урэгулявання карабахскага канфлікту. Пра гэта паведамляе Fox News.

«Так, мы гатовыя. Я неаднаразова адкрыта казаў пра гэта. Мы гатовыя сёння ўзгадніць спыненне агню. Але пры гэтым Арменія, яе прэм'ер-міністр павінны сказаць, што яны адданыя базавым прынцыпам, распрацаваным Злучанымі Штатамі Амерыкі, Расіяй і Францыяй», — сказаў кіраўнік Азербайджана.

Ён нагадаў, што два дні таму прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што канфлікт у Карабаху не мае дыпламатычнага развязання.

Аліеў падкрэсліў, што Баку выступае за спыненне агню і вяртання сваіх зямель.

Nashaniva.com