Начальнік мінскай міліцыі: Намеры пратэстоўцаў не здзейсніліся

25.10.2020 / 22:01

Намеры пратэстоўцаў не здзейсніліся, заявіў у эфіры БТ-1 начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў.

«Сёння ў сталіцу з'ехаліся больш агрэсіўныя і актыўныя пратэстоўцы. Мэта іх была адна — заняць цэнтр горада Мінска, а калі сказаць дакладна, то менавіта праспект Незалежнасці з усімі яго плошчамі. Аднак, намеры пратэстоўцаў не здзейсніліся. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў трымалі ўсё пад кантролем і натоўп пратэстоўцаў не зайшоў на тэрыторыю праспекта Незалежнасці», — сказаў Іван Кубракоў.

«Затым натоўп рушыў у спальныя раёны. Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі прынятыя меры па спыненні супрацьпраўных дзеянняў. Затым пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС горада Мінска», — сцвярджае начальнік.

Варта адзначыць, што журналісты ніякага нападу на РУУС не зафіксавалі.

Nashaniva.com