«З кожным днём у нашай працы ўсё менш сэнсу». Супрацоўнікі БДУІР запісалі ВІДЭАзварот

27.10.2020 / 19:30

Выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі запісалі відэазварот, дзе выказалі сваю пазіцыю наконт затрыманняў і пераследу студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ, гвалту ў краіне. Яны таксама агучылі свае патрабаванні — правядзенне новых выбараў і вызваленне палітвязняў.

Дацэнты, выкладчыкі, асістэнты і супрацоўнікі розных кафедраў БДУІР выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю наконт падзей у краіне.

Супрацоўнікі ВНУ запатрабавалі правядзення новых, сумленных і свабодных, выбараў, вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама асудзілі гвалт.

Nashaniva.com