Лёва Бі-2 заразіўся каранавірусам: «Імкліва ляжу»

28.10.2020 / 11:26

Фота з інстаграма Лёвы (Ягора Бортніка)

Заснавальнік групы «Бі-2», ураджэнец Мінска Ягор Бортнік, вядомы як Лёва Бі-2, заразіўся каранавірусам. На гэта ён намякнуў у сваім інстаграме.

Музыка апублікаваў здымак, на якім побач з ім стаіць чалавек у спецкасцюме. Фатаграфію ён суправадзіў хэштэгам #ковидиголиаф.

У каментарах прыхільнікі пачалі цікавіцца, ці сапраўды артыст падхапіў COVID-19. Лёва Бі-2 адказаў, што хварэе і «імкліва ляжыць». Некаторыя пачалі перажываць, што з-за віруса адменяцца найбліжэйшыя канцэрты калектыву. Пад іншым допісам выканаўца распавёў, што хварэе каля тыдня.

Ён дадаў, што зрабіў камп'ютарную тамаграфію, якая паказала, што COVID-19 паўплываў на яго лёгкія.

Лёва з «Бі-2»: Лукашэнка павінен сысці

Nashaniva.com