«Абразіў дэкана і заклікаў да страйку»: мінскі студэнт стаў фігурантам крымінальнай справы 

28.10.2020 / 12:48

26 кастрычніка студэнт БДУІР разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзілі заняткі і пачаў заклікаць да страйку.

Калі дэкан факультэту запатрабаваў ад пратэстоўцаў пакінуць залу, студэнты ў адказ сталі скандаваць: «Мы тут улада».

Дыялог скончыўся затрыманнем самага ініцыятыўнага студэнта.

МУС размясціла відэа гэтага моманту ў сваім канале. 

Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) КК.