Флагштокі з эмблемамі рэзідэнтаў ПВТ вернуць на месца

28.10.2020 / 14:06

Фота за 26 кастрычніка, dev.by

Увечары 26 кастрычніка ля ПВТ пасля акцый пратэсту дэмантавалі флагштокі з эмблемамі кампаній-рэзідэнтаў. Як паведамілі dev.by у прэс-службе ПВТ, флагштокі павінны вярнуцца на месца пасля рамонту.

Пасля акцыі 26 кастрычніка частка флагштокаў і механізмаў на іх была пашкоджаная. Іх дэмантавалі для правядзення бягучага рамонту, — коратка пракаментавалі ў прэс-службе.

30 флагштокаў з эмблемамі кампаній былі ўсталяваныя ля ПВТ уздоўж МКАД у 2014 годзе.