Лукашэнка — мітрапаліту Веніяміну: Міжканфесійны мір, які ў нас склаўся, нікому не аддамо

02.11.2020 / 13:35

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым экзархам усёй Беларусі, піша БелТА.

«Вы ведаеце, што мы вельмі цэнім той канфесійны мір, які нам удалося сфармаваць за чвэрць стагоддзя. Можа, занадта нясціпла, але я ганаруся гэтым, што гэта адбылося ў гады, калі мне давялося служыць нашай Айчыне. Я гэта вельмі цаню, гэта глыбока асабістае. Вы павінны разумець, што мы той міжканфесійны мір, які ў нас склаўся, нікому не аддамо. Мы заўсёды будзем яму адданыя», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.