У Латушкі паўторны тэст на каранавірус таксама даў станоўчы вынік. Ён застаецца на ізаляцыі

03.11.2020 / 08:05

«Дарагія сябры, на жаль, мой паўторны аналіз на COVID зноў даў станоўчы вынік, таму я застаюся на каранціне, лячуся і працягваю актыўна працаваць дыстанцыйна, — напісаў экс-дырэктар Купалаўскага тэатра, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады у сваім тэлеграм-канале.

— У сувязі з гэтым, хачу звярнуцца да вас з заклікам больш уважліва клапаціцца пра сябе і навакольных. Выконвайце ўсе рэкамендацыі і ні ў якім разе не ігнаруйце прастудныя сімптомы».

Першы раз Латушка напісаў, што захварэў на каранавірус, 22 кастрычніка.

Nashaniva.com