У Жлобінскім раёне бацька з нажом накінуўся на сына, той памёр

03.11.2020 / 17:59

27 кастрычніка ў аграгарадку Красны Бераг бацькі разам з 33-гадовым сынам пілі алкаголь. Застолле перарасло ў канфлікт, які завяршыўся забойствам, паведамляе Следчы камітэт.

60-гадовы бацька схапіў кухонны нож і ўдарыў сына ў грудзі. Мужчына памёр на месцы здарэння.

У пачатку расследавання бацькі абвінавачвалі адно аднаго, таму затрымалі абаіх. Пазней мужчына прызнаўся ў забойстве.

Мужчыну ўзялі пад варту. Завялі крымінальную справу па артыкуле забойства.

Nashaniva.com