Сіноптыкі: 5 лістапада — да +10

05.11.2020 / 07:17

5 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна без ападкаў, толькі ў ранішнія гадзіны на паўднёвым усходзе, а днём месцамі на поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы.

Вецер заходні, умераны, на паўночным захадзе парывісты. Максімальная тэмпература паветра +5..+10°С.

У Мінску без істотных ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +5..+7°С, днём +7..+9°С, увечары +5..+7°С.

Nashaniva.com