Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны

05.11.2020 / 10:47

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер дзейнасці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БелтА.

Удзельнікамі цырымоніі сталі 40 чалавек: работнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і сферы абслугоўвання, устаноў адукацыі, навукі і спорту, прадстаўнікі арміі і сілавых структур.