Сярод затрыманых на «Маршы народаўладдзя» некалькі журналістаў

08.11.2020 / 16:10

Сярод затрыманых на «Маршы народаўладдзя» некалькі журналістаў, паведамляе БАЖ.

Святаслава Зоркага затрымалі каля стэлы, Віктара Талочку — на Нямізе. Каля ГЦ «Галерэя» ў Мінску схапілі журналіста БелаПАН Яна Аўсеюшкіна.

У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню.

Сярод затрыманых на акцыях сёння ў Мінску былі два расійскія журналісты.

Nashaniva.com