Экс-кіраўніка «Аховы птушак» Віктара Фенчука асудзілі на 15 сутак

09.11.2020 / 14:36

Экс-кіраўнік грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук асуджаны на 15 сутак. Цяпер ён каардынуе праграмы па Белавежскай пушчы.

Віктара Фенчука затрымалі ў нядзелю на маршы пратэсту. Яго затрыманне трапіла на фота «Нашай Нівы».

Судзілі яго ў Савецкім раёне (суддзя — Аляксандр Воўк).

Nashaniva.com