Рост захворвання працягваецца — за суткі 1248 выпадкаў каранавіруса

14.11.2020 / 15:35

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 1248 выпадкаў каранавіруса (учора — 1167, пазаўчора — 1098, максімум вясной складаў у дзень 973) — гэта найбольшая лічба ад пачатку эпідэміі, якую агучыла ведамства. 

За ўвесь час зарэгістравалі 112 870 выпадкаў, выздаравелі 94 тысячы 337 пацыентаў.

Паводле Мінздароўя, за ўвесь час памерлі 1039 пацыентаў (+6).

Nashaniva.by