У Гомелі невядомы ўбіў у дарогу абломак свердла, восем аўто прабілі шыны

20.11.2020 / 13:17

Надзвычайная сітуацыя адбылася сёння раніцай у Навабеліцы, паведамляюць Моцныя навіны.

Недалёка ад скрыжавання трасы на Чарнігаў і паваротаў на РНПЦ і Аб'язную невядомы ўначы ўбіў у цэнтральную паласу руху абломак свердла.

За некалькі ранішніх гадзін на гэтым участку прабілі шыны не менш за восем аўтамабіляў.

Nashaniva.by