Байдэн з'явіўся на прэс-канферэнцыі ў незвычайных шкарпэтках ФОТА

24.11.2020 / 15:52

Палітык правёў афіцыйную сустрэчу ва Уілмінгтане (штат Дэлавер). Ён быў апрануты ў цёмна-сіні пінжак, блакітную кашулю, шэрыя штаны і класічныя чаравікі-лоферы. Касцюм Байдэна дапоўнілі яркія аксесуары: чырвона-сіні паласаты гальштук і сінія шкарпэткі з патэрнам з блакітных сабак.

George H.W. Bush was known for his socks, maybe Biden will be too? Today he wore dark blue socks adorned with lighter blue dogs. (Yes, there are plenty of more substantive things to tweet about but we can have some fun sometimes too.) pic.twitter.com/8xxTusXafQ

— Jennifer Epstein (@jeneps) November 23, 2020

Знешні выгляд абранага кіраўніка дзяржавы прыцягнуў увагу журналістаў і карыстальнікаў сеткі. 

Раней нестандартнымі шкарпэткамі славіўся прэм'ер Канады Джасцін Трудо.

Nashaniva.by