Ідэя Мінфіна: праезд беларускай мяжы можа стаць платным — 81 рубель з машыны

17.12.2020 / 22:34

Міністэрства фінансаў падумвае зрабіць так, каб перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі стала платным.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на сустрэчы ў парламенце.

Па яго словах, прапануецца дазволіць абласным саветам дэпутатаў уводзіць мясцовы збор на перасячэнне мяжы — не больш за 3 базавыя велічыні.

У такім разе з кіроўцаў аўтамабіляў, вага якіх не перавышае 5 тон — а гэта ўсе легкавікі, — змогуць спаганяць за праезд мяжы па 81 рублі.

Nashaniva.com