Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасля 42 сутак арышту ФОТА

20.12.2020 / 12:38

Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасля 42 сутак арышту. За дзень да вызвалення яе перавезлі ў Жодзіна з Акрэсціна, каб ніхто не сустрэў. І да таго ж выпусцілі на некалькі гадзін раней.

Міс Беларусь 2008, экс-прэс-сакратарка «Дынама-Брэст» Вольга была затрыманая 8 лістапада падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска. Затым яна была асуджана на 12 сутак, пасля суд дадаў яшчэ 30 сутак (15+15) за ранейшыя акцыі пратэсту.

Фоты Tut.by