Наступствы галалёдзіцы: па дапамогу ў панядзелак у Мінску звярнуліся 43 чалавекі

29.12.2020 / 12:43

На працягу панядзелка ў прыёмнае аддзяленне для траўматалагічных пацыентаў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) звярнуліся 43 чалавекі, паведамілі «Мінск-Навіны» са спасылкай на намесніка галоўнага доктара па хірургіі БХМД Ігара Шыманскага.

«Усім аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога, 13 пацыентаў шпіталізаваныя», - распавёў Ігар Шыманскі.

У Мінску кругласутачныя траўмапункты працуюць у 19-й цэнтральнай раённай паліклініцы (пр. Незалежнасці, 119) і 2-й цэнтральнай раённай паліклініцы (вул. Якубоўскага, 33).

Nashaniva.com